Мінздароўя: прырост хворых на COVID-19 за суткі склаў 108 чалавек

У аддзяленні для хворых на COVID-19 / t.me/minzdravbelarus​
У аддзяленні для хворых на COVID-19 / t.me/minzdravbelarus​

У Беларусі за мінулыя суткі афіцыйна зарэгістраваныя 1862 новыя выпадкі каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Гэта на 108 чалавек больш, чым у панядзелак, 15 лістапада.

Пры гэтым выпісаныя 2894 пацыенты. 

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі было выяўлена 632 887 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправілася 614 098 пацыентаў, памерла 4888 чалавек.

За суткі было зроблена 44 545 тэстаў. За ўвесь перыяд эпідэміі медыкі выканалі 10 107 334 тэсты.

Міністэрства аховы здароўя таксама паведамляе, што больш за 3 234 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 524 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі