Мінздраў: больш за 2,7 мільёна беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі
Першую дозу вакцыны атрымалі больш за 3,5 мільёна беларусаў / Ілюстратыўнае фота РІА Навіны
Больш за 3 496 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 765 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе Мінздраў.
Больш за ўсё цалкам вакцынаваных у Мінску — звыш 535,8 тысяч чалавек. На другім месцы — Гомельская вобласць (482,9 тысяч), на трэцім — Брэсцкая вобласць (352,4 тысячы).
У Мінскай вобласці поўнасцю прышчэплены звыш 350,9 тысячы чалавек, Магілёўскай — больш за 343,7 тысячы, у Гродзенскай вобласці — звыш 325,1 тысячы чалавек.
Менш за ўсё поўнасцю вакцынаваных грамадзян налічваецца ў Віцебскай вобласці — больш за 293,1 тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.