Мішэля Плаціні арыштавалі па падазрэнні ў карупцыі
Экс-прэзідэнта Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый і аднаго з найлепшых футбалістаў у гісторыі Францыі Мішэля Плаціні арыштавалі. Яго падазраюць у карупцыі, піша championat.com.
Праваахоўнікі расследуюць карупцыю ў выбары Катара для правядзення фубольнага чэмпіянату свету 2022 года. Гэта права Катар атрымаў у 2010 годзе. У рамках гэтага расследавання і быў затрыманы легендарны футбаліст.
Плаціні стаў кіраўніком УЕФА ў 2007 годзе. Пасаду прэзідэнта арганізацыі ён займаў да 2015 года. Ад пасады яго адхіліў камітэт па этыцы ФІФА.