Мітрапаліт Павел нарэшце расказаў пра свайго асабістага сакратара

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел пацвердзіў інфармацыю аб датэрміновым узнагароджанні некалькімі царкоўнымі ўзнагародамі свайго 21-гадовага асабістага сакратара Дзмітрыя Варламава.



"Тое, што ён атрымаў некалькі ўзнагарод, характэрна і натуральна. Такое бывае і ў вайсковай, і ў цывільнай сферах. У сувязі з прызначэннем на пэўную пасаду людзі часам атрымліваюць пазапланавыя ўзнагароды", — цытуе словы мітрапаліта БЕЛТА.



Кіраўнік БПЦ таксама адзначыў, што ў выпадку з яго асабістым сакратаром у інтэрнэт-публікацыях не ўлічылі, што гэты чалавек ужо шэсць гадоў працуе з мітрапалітам. "Таму тое, што яму дадзена ў апошні час, не павінна нікога бянтэжыць. Гэта нармальная з'ява ў нашым жыцці, тым больш у царкоўным", — кажа мітрапаліт Павел.

Як вядома, пасля сыходу на пенсію мітрапаліта Філарэта сінод РПЦ у Маскве прызначыў на гэтую пасаду 61-гадовага расіяніна архіепіскапа Разанскага Паўла. Ён, дарэчы, яшчэ не мае беларускага грамадзянства і не спяшаецца яго атрымліваць.


Фота з сацыяльных сетак і Еўрарадыё
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі