Мітрапаліт Павел расказаў пра містычную падзею для Беларусі

Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Павел іх з'яўленне ў Беларусі назваў невыпадковым: "Сёння на нашай Беларускай зямлі адбываецца гістарычная, я б нават сказаў, містычная падзея".



Мітрапаліт Павел узяў удзел ва ўрачыстым набажэнстве ў храме Іова Шматпакутнага на тэрыторыі Дома міласэрнасці. Сярод прысутных вернікаў, у групе чыноўнікаў, быў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька, паведамляе БЕЛТА.

 

Рэліквія будзе знаходзіцца ў храме на тэрыторыі мінскага Дома міласэрнасці (раён станцыі метро "Усход"). Доступ да яе будзе адкрыты з 8.00 да 22.00 з 18-га да 23 студзеня. Як чакаецца, 24 студзеня "Дары вешчуноў" павязуць у Кіеў.

Афіцыйную версію паходжання хрысціянскай рэліквіі можна прачытаць тут, альтэрнатыўную — тут.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі