Мітрапаліт Павел: У маладосці мая дзяўчына сышла да суседа (відэа)

Мітрапаліту Паўлу задалі пытанне "Як правільна будаваць адносіны хлопцу і дзяўчыне?". Ён крыху задумаўся ды рашыўся распавесці гісторыю з сваёй маладосці:



"У маладосці ў мяне была дзяўчына, якую я шчыра, па-чалавечы кахаў, яна мне падабалася. Але яна аддала перавагу майму суседу. Ён ёй больш [спадабаўся]. Хаця мы сябравалі некалькі гадоў... Некалькі гадоў з ёй сябраваў і нават ні разу не пацалаваў... А пра нешта іншае нават у думках не было... Я яе бярог, да вянчання, да вяселля... ".



Паводле слоў мітрапаліта Паўла, дзяўчына бачыла сэнс жыцця ў матэрыяльным забеспячэнні. "Для мяне гэта быў вельмі сур'ёзны ўрок", — сказаў кіраўнік БПЦ.



На відэа ўспаміны мітрапаліта Паўла гл. ад 6.20.

Нагадаем, мітрапаліт Разанскі Павел быў прызначаны кіраўніком БПЦ Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы ў канцы 2013 года. Яго папярэднік мітрапаліт Філарэт пайшоў на пенсію.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі