Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў заступілася за Логвінава

У лісце беларускаму ўраду цытуецца выказванне кіраўніка Асацыяцыі Ула Валіна: “Асацыяцыя катэгарычна не прымае рашэнне Міністэрства інфармацыя Беларусі. Пазбаўленне выдавецтва "Логвінаў" ягонага законнага права на друк непрымальнае агулам і ў прыватнасці. Умяшальніцтва уладаў у легальную працу выдаўца не можа быць абгрунтаванае і сама ідэя ліцэнзавання дзяржавай выдавецкай дзейнасці з’яўляецца абразлівай”.



“Мы заклікаем урад Беларусі неадкладна адклікаць сваё рашэнне ў дачыненні да выдавецтва "Логвінаў". Апроч таго мы заклікаем урад Беларусі да абароны права на свабоду друку для ўсіх грамадзянаў Беларусі. Свабода друку з’яўляецца адной з асноваў сучаснай грамадзянскай супольнасці, без якой немагчымы эканамічны і дэмакратычны прагрэс”, — цытуе зварот Радыё Свабода.



Міністэрства інфармацыі адклікала ліцэнзію выдаўца Ігара Логвінава, выдадзеную 8 красавіка 2009 года. Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня. Дакумент падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Гаворка ідзе пра выпуск альбома “Прэс-фота Беларусі 2011”, які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі