Міжнародная група экспертаў праверыць другі блок БелАЭС
Пасяджэнне ўдзельнікаў групы / t.me/Minenergo_by
Група экспертаў Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, пачала партнёрскую праверку БелАЭС, паведамляе Мінэнерга.
У рамках перадпусковай праверкі будзе вывучаны другі энергаблок атамнай станцыі, удакладнілі ў міністэрстве. Эксперты правераць 14 параметраў працы блока, у тым ліку яго эксплуатацыю, інжынерна-тэхнічнае забеспячэнне, радыяцыйную абарону, падрыхтоўку персаналу і супрацьпажарную абарону.
Як паведамляла Еўрарадыё, 17 лістапада першы энергаблок БелАЭС быў зноў адключаны ад сеткі. Паводле афіцыйнай версіі Мінэнерга, ён не працаваў два дні праз тое, што ў выніку "некарэктнага сігналу" спрацавала аўтаматычная сістэма абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.