Міжнародны сэрвіс DHL прыпыніў дастаўку пасылак у Беларусь і Расію
DHL больш не дастаўляе пасылкі ў Беларусь / dhlexpress.nl
Міжнародны сэрвіс дастаўкі DHL прыпыняе адпраўленне пасылак у Беларусь і Расію.
"Нашы паслугі ў Расію і Беларусь былі прыпыненыя, таму мы таксама не прымаем пасылкі ў гэтыя краіны да далейшага паведамлення", — гаворыцца на сайце кампаніі.
Там таксама адзначылі, што сочаць за сітуацыяй і абяцаюць трымаць у курсе любых далейшых падзей.
Праз вайну, якую Расія распачала супраць Украіны, і санкцый, якія ў адказ прынялі заходнія краіны, мноства буйных міжнародных кампаній пачалі адмаўляцца ад працы на расійскім рынку. Беларусь у свеце цяпер успрымаюць як прыхільніцу і збольшага саўдзельніцу Расіі. На беларускай тэрыторыі знаходзяцца расійскія войскі, адсюль запускаюць ракеты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.