Моладзь ацаніла сваю "норму" ў алкаголі — 2 пляшкі піва за вечар
Міжнародная кампанія Gemius у рамках кампаніі па адказным ужыванні алкаголю "Сэлфі на досвітку" правялі анлайн-даследаванне. Яны высвятлялі, колькі алкаголю спажываюць маладыя беларусы.
Мэтавай групай выступілі інтэрнэт-карыстальнікі ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, якія пражываюць у Беларусі. Як піша marketing.by, агулам было апрацавана больш за 800 анкет.
Згодна з вынікамі даследавання, маладыя людзі схіляюцца да таго, каб ужываць алкаголь некалькі разоў у месяц у кампаніі з сябрамі дома, на пікніку або ў бары. 57% апытаных назвалі такую сваю меру алкаголю за вечар — да 2 бутэлек піва або 2-3 келіхаў віна, або 150 грамаў гарэлкі, або 2 кактэйлі і менш.
Пры гэтым 72% апытаных заявілі, што могуць адпачываць і зусім без алкаголю. А 73% рэспандэнтаў адзначылі, што нават пры ўжыванні алкаголю ведаюць сваю меру і заўсёды прытрымліваюцца яе.
Сярод апытаных 34% з'яўляюцца менеджарамі сярэдняга звяна, 32% — студэнты; большая палова апытаных пражывае ў Мінску.
Фота: провэд.рф