МУС: грамадзян Беларусі ў Афганістане амаль няма
Беларускіх грамадзян у Афганістане амаль няма, заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
"Нашы грамадзяне ў Афганістан не выязджаюць на працу", — прыводзіць яго словы інфармагенцтва "Спутник".
Бягун дадаў, што ў Беларусі каля 900 чалавек маюць статус бежанца, і практычна ўсе яны паходзяць з Афганістана.
Між тым уначы 16 жніўня міністр замежных спраў Дзмітро Кулеба паведаміў, што ўкраінскі самалёт вывез з Афганістана грамадзян пяці краін. Ён назваў Украіну, Нідэрланды, Харватыю, Беларусь і Афганістан. Колькасць вывезеных не ўдакладняецца.
Український літак, який перебував у Афганістані, забрав з Кабула громадян України, Нідерландів, Хорватії, Білорусі, Афганістану. Нині вони у безпеці. Україна не кидає своїх і допомагає іншим. У разі подальших звернень, зробимо все для допомоги співвітчизникам та іноземцям у біді.
— Dmytro Kuleba (@DmytroKuleba) August 15, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.