МУС: любыя правакацыі, у тым ліку палітычнага кшталту, будуць спыняцца
Напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 3 ліпеня, органы ўнутраных спраў перавялі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. МУС выступіла са зваротам да гасцей і жыхароў краіны. У ім нагадваецца пра абавязак удзельнікаў масавых мерапрыемстваў "выконваць грамадскі парадак". Міліцыя заклікае "інфармаваць органы ўнутраных спраў пра падазроных асоб", а таксама пра прадметы і рэчы, пакінутыя без нагляду ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў.
"Любыя правакацыі, у тым ліку палітычнага кшталту, будуць спыняцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам", — папярэджвае МУС.
3 ліпеня ў Мінску па праспекце Незалежнасці прайшло святочнае шэсце "Беларусь памятае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.