МУС правядзе аперацыю "Арсенал" з 4 па 8 кастрычніка

Незаконная зброя, канфіскаваная ў Беларусі / МУС РБ
Незаконная зброя, канфіскаваная ў Беларусі / МУС РБ

У Беларусі з 4 па 8 кастрычніка пройдуць спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы "Арсенал", паведамляе ў пятніцу Telegram-канал "Міліцыя Мінска".

Аперацыя накіравана на тое, каб папярэдзіць і спыніць правапарушэнні ў сферы абароту зброі. Міліцыя будзе правяраць умовы захоўвання зарэгістраванай зброі, выяўляць уладальнікаў нелегальных арсеналаў.

Праваахоўнікі заклікаюць паведамляць па тэлефоне 102 аб незаконнай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, у тым ліку ананімна. Таксама ў міліцыі можна атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.

За восем месяцаў 2020 года ў Беларусі канфіскавана больш за 500 адзінак незарэгістраванай зброі і амаль 35 тысяч боепрыпасаў. Пры гэтым грамадзяне добраахвотна здалі каля 300 адзінак нелегальнай зброі і 11,8 тысяч боепрыпасаў. За розныя парушэнні міліцыя канфіскавала больш за 1,3 тысяч адзінак зброі, зарэгістраванай у індывідуальных уладальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі