МУС: студэнт ударыў амапаўца каленам у твар, распачата крымінальная справа

МУС: студэнт ударыў амапаўца каленам у твар, распачата крымінальная справа

Адзін з затрыманых у Мінску 17 кастрычніка падчас разгону акцыі пратэсту студэнтаў стаў фігурантам крымінальнай справы. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, 20-гадовы жыхар Брэста ўдарыў амапаўца, які яго спрабаваў затрымаць, каленам у твар. Малады чалавек спрабаваў уцячы, але яго затрымалі. Сам студэнт на відэа МУС кажа, што калі і закрануў сілавіка, то ненаўмысна.

Тым не менш, крымінальная справа ўжо распачата па факце "гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў". "Падазраванаму пагражае не толькі адлічэнне з ВНУ, але і пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі", — рапартуе міліцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі