МУС Украіны: Барыкады разбіралі і можам зноў разабраць
Міністэрства ўнутраных спраў не выключае, што ўначы сілавікі зноў будуць удзельнічаць у разборы барыкадаў у цэнтры Кіева.
"Калі звернецца выканаўчая служба ў міліцыю і будзе выконваць рашэнне суда, то, адпаведна, міліцыя будзе прымаць удзел, — цытуе словы намесніка міністра ўнутраных спраў Украіны Віктара Ратушняка РІА "Новости". — Калі выканаўчая служба не будзе звяртацца да нас з лістом, каб забяспечыць іх працу, то і, адпаведна, рэакцыі міліцыі не будзе".
Нагадаем, у ноч з аўторка на сераду тысячы сілавікоў штурмавалі падыходы да Майдана Незалежнасці ў Кіеве і саму плошчу. Пацярпелі дзясяткі людзей. У адказ на гэта сёння з усёй Украіны ў Кіеў едуць людзі, каб узяць удзел у акцыях пратэсту. Разабраныя сілавікамі барыкады аднаўляюцца.
Фота — Reuters