МУС: за суткі затрымалі больш за 350 чалавек, у Гомелі крымінальная справа

МУС: за суткі затрымалі больш за 350 чалавек, у Гомелі крымінальная справа

У МУС Беларусі пракаментавалі пратэстныя акцыі, якія прайшлі ў Мінску і ў іншых гарадах 27 верасня. Міліцыя налічыла ў нядзелю ў Беларусі 22 пратэстныя акцыі. Колькасць удзельнікаў у сталіцы яна не стала называць (адзначаецца толькі яе "значнае змяншэнне"), у СМІ ж называлі лічбу каля 100 тысяч чалавек. Што да абласных цэнтраў, то МУС сцвярджае, што там "на пратэст выйшлі ад 5 да 220 чалавек". Цікава, у якім абласным горадзе было 5 чалавек?

Міліцыя прызнае выкарыстанне спецсродкаў супраць пратэстоўцаў у Гомелі і Магілёве. Акрамя таго, паведамляецца, што "за супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў, спалучанае з ужываннем гвалту, следчымі Гомельшчыны распачатая крымінальная справа".

Па звестках МУС, было затрымана больш за 350 чалавек. Гэта блізка да звестак праваабаронцаў, якія маюць спіс з 380 прозвішчаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі