Музей Васіля Быкава ў Гродне можа пераехаць у асобны будынак

У Гродне выберуць новае месца для музея Васіля Быкава. Такое даручэнне падчас асабістага прыёму грамадзян даў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае БЕЛТА.

На прыём да чыноўніка прыйшлі прадстаўнікі грамадскасці. Яны папрасілі падтрымаць ідэю пра асобны будынак для музея Васіля Быкава і надання яму статусу дзяржаўнага.

Цяперашні музей пісьмнніка ў Гродне дзейнічае на грамадскіх падставах. Гэта невялікі пакой у офісным будынку па вуліцы Савецкай. Памяшканне не прыстасаванае для наведвання экскурсій.

Кіраўнік Гродзеншчыну падтрымаў ідэю аб развіцці музея славутага пісьменніка. Ён даручыў вывучыць музейную калекцыю, а таксама распрацаваць усе магчымыя варыянты для размяшчэння музея і форму яго далейшага існавання.

У Гродне Быкаў правёў 25 гадоў жыцця і напісаў тут "Альпійскую баладу", "Жураўліны крык" і многія іншыя вядомыя творы. У працы над гродзенскім музеем гатовыя прыняць удзел сын і іншыя сваякі народнага пісьменніка.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі