Мужа Вольгі Карач забралі ў РАУС за “падробнае” пасведчанне кіроўцы

Пра тое, як разгортваліся падзеі ў Віцебску, Вольга Карач распавяла Еўрарадыё па шляху ў мясцовы РАУС.



Вольга Карач: “Нам патэлефанавала загадчыца дзіцячай паліклінікі і запатрабавала прывезці медычную картачку майго сына Святаслава на падставе таго, што сёння мы вазілі яго ў дыягнастычны цэнтр на УГД сэрца. Не паспелі мы выехаць, як адразу каля дома нас спыніў супрацоўнік ДАІ Артамонаў, яго машына чакала каля нашага дома, і адразу заявіў, што падробленыя правы, Алега Баршчэўскага затрымалі і прывезлі ў РАУС Віцебска”.



Вольга Карач упэўненая, што такім чынам улады шукаюць падставы для таго, каб забраць з сям’і яе некалькі тыдняў таму народжанага сына. Пазней стала вядома, што Баршчэўскага адпусцілі з міліцыі. Аднак адразу ж ім зацікавіліся падаткавікі.

Нагадаем, Карач — лідарка грамадзянскай кампаніі "Наш дом", раней яна заяўляла пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі