Мужчына атрымаў 11 гадоў калоніі за раскіданыя на трасе металічныя шыпы
Металічныя шыпы
38-гадовага жыхара Наваполацка асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за раскіданыя металічныя шыпы на трасе, дзе праходзіў аўтапрабег "За адзіную Беларусь".
Прабег праходзіў яшчэ ў канцы 2020 года. Мужчына пакінуў шыпы на 122 кіламетры аўтадарогі Віцебск — Полацк — мяжа Расіі. Некалькі аўтамабіляў "атрымалі пашкоджанні". Ніхто з удзельнікаў не пацярпеў.
Цікава, што за падобныя дзеянні ў лютым 2022 года ў Гомелі, але без палітычнага падтэксту, мужчына атрымаў 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
Ён раскідаў 11 завостраных металічных канструкцый на Рэчыцкім праспекце ў Гомелі. Там праязджалі машыны хуткай дапамогі. У трох машынаў пашкодзіліся колы. Мужчына расказаў, што матывам яго дзеянняў зрабіліся прэтэнзіі да ДАІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.