Мужчыну звольнілі з працы з-за жарту пра Пакемона ў сацсетцы
Мужчыну звольнілі з працы з-за жарту пра Пакемона ў сацсетцы. Грамадзянін Аўстраліі Соні Труен працаваў у сінгапурскай кампаніі. Аднойчы на сваёй старонцы ў Facebook ён змясціў жарт пра папулярную камп'ютарную гульню Pokemon Go. Мужчына напісаў, што Сінгапур з'яўляецца нявартым месцам для жыцця, таму што ў краіне недаступная гэтая гульня для смартфонаў. Таксама адзначыў, што ў Сінгапуры шмат дурных людзей і што інтэлектуальны ўзровень сінгапурцаў знізіцца, калі ён пакіне краіну, інфармуе ВВС.
Калегі Труена паведамілі пра гэта працадаўцу. Неўзабаве аўстраліец быў звольнены. Яго кампанія папрасіла прабачэння за напісанае былым супрацоўнікам. Аўстраліец прызнае, што здзейсніў вялікую памылку. Ён засмучаны, што яму не далі шанцаў загладзіць сваю віну.
Гэта ўжо не першы такі выпадак у Сінгапуры. Два гады таму згубіў працу брытанскі банкір Антон Кейсі, які на YouTube паскардзіўся на нязручную транспартную інфраструктуру Сінгапура.