Мядзведзеў заклікае Мінск спыніць "мяса-малочную істэрыку"

Улады Беларусі павінны вырашаць эканамічныя пытанні з Расіяй шляхам двухбаковых кантактаў, а не палітызаваць праблемы і не раздзімаць "істэрыку". Такую заяву зрабіў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў на прэс-канферэнцыі ў Маскве. Як нагадвае РІА "Новости", 14 чэрвеня беларуская дэлегацыя не прыехала на саміт АДКБ, растлумачыўшы свой крок "эканамічнай дыскрымінацыяй" з боку Расіі ў абмежаванні паставак малочнай прадукцыі.

Па словах Мядзведзева, Расія спакойна ставіцца да рашэння Беларусі не ўдзельнічаць у саміце АДКБ. Расійскі прэзідэнт выказаў спадзяванне, што "мяса-малочная істэрыка" не сапсуе працы па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання.

Малочны канфлікт паміж Расіяй і Беларуссю ён назваў тэхнічным пытаннем, якое можна было б вырашыць досыць хутка, калі б не было яго залішняй палітызацыі.

Дзмітры Мядзведзеў нагадаў, што Расія прадастаўляе Беларусі даволі значныя фінансавыя рэсурсы, а Беларусь пастаўляе на тэрыторыю Расіі прыкладна 93% ад агульнага аб'ёму экспарту мяса-малочнай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі