Мясніковіч: Чыноўнікаў у Мінскай вобласці пакараюць "за свініну"

Пра гэта стала вядома пасля ўчорашняй паездкі прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча па Мінскай вобласці. Ён адзначыў, што на месцах "няма належнай увагі да гэтай праблемы". Сёлета на Міншчыне вырабілі свініны ў жывой вазе амаль на 14 тысяч тон менш, чым за 9 месяцаў мінулага года. Колькасць пагалоўя свіней скарацілася амаль на 120 тысяч галоў.

Як паведамляе БЕЛТА, абвешчана вымова старшыні Клецкага райвыканкама Генадзю Салаўю, на недахопы ў працы паказалі старшыню Валожынскага райвыканкама Уладзіміру Навумовічу.

Акрамя таго, прэм'ер даручыў разгледзець мэтазгоднасць далейшага знаходжання на пасадзе дырэктара Барысаўскага мясакамбіната Сяргея Пазняка. Старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко пад персанальную адказнасць даручана забяспечыць у 2014 годзе выхад прадпрыемства "Лань — Нясвіж" на ўстойлівую працу. Першаму намесніку старшыні Мінскага аблвыканкама Ігару Макару неабходна ўзяць пад сваю адказнасць ўвод у эксплуатацыю ў гэтым годзе свінакомплекса на "Слуцкім мясакамбінаце".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі