Мясніковіч, кіраўнікі Мінфіна, Мінэканомікі і Нацбанка ідуць да дэпутатаў

10 лістапада адбудзецца сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, кіраўніцтвам міністэрстваў эканомікі і фінансаў, а таксама Нацбанка. Сустрэча пачнецца а 15-й у Авальнай зале парламента, паведамляе БелаПАН.

Паведамляецца, што чыноўнікі "адкажуць на пытанні парламентарыяў, якія тычацца праектаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэспубліканскага бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год".

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка запланаваў на бліжэйшы час нараду па эканамічных пытаннях. Ён абвясціў, што хоча заслухаць справаздачу ўрада аб працы сёлета і разгледзець асноўныя прагнозныя дакументы на 2015 год. Паводле звестак БелаПАН, такая нарада запланаваная на 11 лістапада. 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі