Мытня ўводзіць абмежаванні на ўвоз буйных тавараў — з 10 сакавіка

Мытны камітэт Беларусі з 10 сакавіка ўводзіць новыя абмежаванні на ўвоз тавараў, тэрмін службы якіх складае не менш за 5 гадоў.

Таму з 10 сакавіка 2015 года змяняюцца падыходы да тавараў, якія ўвозяцца для асабістага карыстання. Раней іх можна было ўвозіць 1 раз на год.

Мытня абмежавала бязпошлінны ўвоз у Беларусь планшэтаў і нэтбукаў

На працягу трох каляндарных гадоў можна будзе ўвозіць па 1 адзінцы наступных катэгорый тавараў: пліты газавыя (альбо электрычныя) кухонныя, варачныя панэлі, выцяжкі бытавыя, кухонныя камбайны, печы мікрахвалёвыя, духавыя шафы, ванны, душавыя кабіны, ракавіны для сцёку вады, ракавіны для мыцця, бідэ, унітазы, бачкі зліўныя, халадзільнікі-лядоўні бытавыя, халадзільнікі бытавыя, лядоўні бытавыя, машыны посудамыйныя, машыны пральныя бытавыя, кавамашыны бытавыя, машыны швачныя бытавыя, воданагравальнікі бытавыя, камп'ютарныя маніторы каляровыя з вадкакрышталёвым экранам, ноўтбукі (нэтбукі), планшэтныя ПК, капіравальна-памнажальная тэхніка, апаратура прыёмная для тэлевізійнай сувязі, кандыцыянеры, касілкі для газонаў (трымеры), пыласосы, зварачныя апараты бытавыя, электрагенератары бытавыя, абсталяванне для мыцця аўтамабіляў бытавое, дзіцячыя вазочкі (кожнага віду ў залежнасці ад узросту дзіцяці), лодачныя маторы, грамадзянская гладкаствольная або наразная зброя і яе часткі;

на працягу двух каляндарных гадоў да 4 адзінак (да 2 ці 3 (пры наяўнасці калыскі) адзінак у дачыненні да матацыклаў, мапедаў, мотаролераў) летніх пнеўматычных шын (альбо колаў з летнімі шынамі, у тым ліку былых ва ўжыванні) альбо да 4 адзінак (да 2 ці 3 (пры наяўнасці калыскі) зімовых пнеўматычных шын (альбо колаў з зімовымі шынамі, у тым ліку былых ва ўжыванні) да кожнага транспартнага сродку для асабістага карыстання, які знаходзіцца ва ўласнасці фізічнай асобы, што перавозіць такія тавары, да 4 дыскаў да транспартных сродкаў для асабістага карыстання. Пры гэтым трэба будзе дакументальна пацвердзіць мытнікам права ўласнасці на транспартны сродак для асабістага карыстання.

Усе гэтыя абмежаванні ўводзяцца за выключэннем тавараў, увезеных з выплатай сукупнага мытнага плацяжу.

Вылiчэнне згаданых тэрмінаў (3 каляндарныя гады і 2 каляндарныя гады) пачынаецца з 31 сакавіка 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі