МЗС Беларусі: выклікае сур'ёзныя пытанні паспешнасць аднаўлення ЗША санкцый

МЗС Беларусі: выклікае сур'ёзныя пытанні паспешнасць аднаўлення ЗША санкцый

У МЗС Беларусі пракаментавалі аднаўленне ЗША санкцый супраць "Белнафтахіма" і яшчэ 8 дзяржпрадпрыемстваў. Яны зноў апынуцца ў "чорным спісе" праз паўтара месяца. Падставай для такога рашэння стала "сістэматычнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі". Злучаныя Штаты заклікаюць улады нашай краіны неадкладна вызваліць усіх палітвязняў (а іх больш за 350).

У беларускім знешнепалітычным ведамстве шкадуюць, што Вашынгтон вырашыў аднавіць санкцыі. Заяўляецца, што гэты крок "фактычна накіраваны на пагаршэнне матэрыяльнага дабрабыту беларускіх грамадзян і зніжэнне эканамічнага патэнцыялу нашай краіны". Таму ў Мінску крытычна ацэньваюць ранейшыя заявы Злучаных Штатаў пра падтрымку незалежнасці Беларусі.

"Рэспубліка Беларусь — краіна, якая ў стане пастаяць за сябе, не прымае панукання, не кіруецца звонку і не паддаецца ўздзеянню санкцый і абмежаванняў, — гаворыцца ў заяве МЗС. — ...Як бывала і раней, Рэспубліка Беларусь распачне ўсе намаганні, у тым ліку на міжнародным узроўні, каб абараніць ад дадзеных дэструктыўных мер ЗША дабрабыт тысяч работнікаў прадпрыемстваў і нашых грамадзян".

Падкрэсліваецца, што ўлады Беларусі рэзервуюць "асіметрычны адказ і для амерыканскага боку". У Мінску заяўляюць, што "любы прагрэс у двухбаковых адносінах магчымы толькі па выніках узаемапаважлівага дыялогу, да якога, як і раней, беларускі бок гатовы".

У МЗС Беларусі "выклікае сур'ёзныя пытанні" паспешнасць аднаўлення ЗША санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі