МЗС працягне актыўна прасоўваць беларускую прадукцыю ў замежжа (відэа)

У ёй удзельнічалі міністр замежных спраў Уладзімір Макей і прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.



Гаворка ішла пра слабыя месцы знешнеэканамічнай дзейнасці. З "крытычнай ацэнкай дасягнутых вынікаў працы" выступіў Уладзімір Макей, "канкрэтныя прапановы" прагучалі ад амбасадараў Беларусі ў Італіі, Украіне, Сербіі і Індыі.
 

Было заяўлена, што сёлета "ў цэнтры ўвагі МЗС і замежных установаў будуць заставацца максімальнае выкарыстанне экспартнага патэнцыяла нашай краіны, а таксама прыцягненне наўпроставых замежных інвестыцый у мэтах яго далейшага нарошчвання і мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі", інфармуе "Интерфакс-Запад".

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі