МЗС пракаментавала рашэнне Расіі лічыць авіярэйсы з Беларусі міжнароднымі

МЗС пракаментавала рашэнне Расіі лічыць авіярэйсы з Беларусі міжнароднымі

Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала рашэнне Расіі лічыць з 15 траўня авіярэйсы з нашай краіны міжнароднымі. Інфармацыя пра новаўвядзенне была абнародавана ў пятніцу. Адзначаецца, што памежны кантроль беларусы праходзіць не будуць, ім трэба захаваць пасадачны талон.

Начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык заявіў, што паведамленне ад расіян пра запланаванае новаўвядзенне прыйшло 21 красавіка. Пасля гэтага МЗС праінфармавала ўсе зацікаўленыя бакі, у тым ліку міністэрствы транспарту, унутраных спраў, Дзяржаўны памежны камітэт, Дзяржаўны мытны камітэт.

Масква запэўніла, што “новы парадак не прывядзе да ўшчамлення свабоды перамяшчэння беларускіх і расійскіх грамадзян”. “Паглядзім, як будуць рэалізоўвацца гэтыя новыя падыходы”, — цытуе словы Дзмітрыя Мірончыка прэс-служба МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі