МЗС Украіны абвяргае заяву намесніка міністра пра ўкрадзены самалёт у Кабуле
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Нікаленка заявіў, што інфармацыя пра захоплены ў Кабуле ўкраінскі самалёт не адпавядае рэчаіснасці, перадае hromadske.ua.
Тым самым ён абверг ранейшыя словы намесніка міністра Яўгена Еніна, які сказаў, што ў нядзелю невядомыя людзі захапілі ўкраінскі самалёт у Кабуле і вылецелі на ім у Іран.
Па словах Нікаленкі, усе самалёты, адпраўленыя для эвакуацыі ўкраінскіх грамадзян з Афганістана, бяспечна вярнуліся на радзіму. За тры эвакуацыйныя рэйсы яны вывезлі 256 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.