На 15 верасня сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі — туман
У чацвер, 15 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 цяпла, удзень прагназуюць +15...+21.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.