На 98-м годзе жыцця памёр беларускі паэт Мікола Аўрамчык
На 98-м годзе жыцця памёр беларускі паэт Мікола Аўрамчык. Ён быў найстарэйшым сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўрамчык — ураджэнец Бабруйшчыны. Падчас Другой сусветнай вайны ваяваў супраць нацыстаў, быў у палоне. У паваенны час працаваў у рэдакцыях беларускіх літаратурных газет і часопісаў. З вершамі дэбютаваў яшчэ ў 1937 годзе, першая кніга паэзіі выйшла ў 1949-м. Мікола Аўрамчык разам з Нілам Гілевічам з’яўляецца аўтарам знакамітага “Сказу пра Лысую гару”, напісанага ў савецкія часы.
Як паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў, развітанне з паэтам адбудзецца ў сераду, 10 траўня, у 10.30 у рытуальнай зале Лечкамісіі (Мінск, вуліца Чырвонаармейская, 10).