На адміна ТГ-канала з беларускімі мемамі пачалі крымінальную справу
Андрэй Філіпчык / t.me/viasna96
На праграміста Андрэя Філіпчыка, які адміністраваў ТГ-канал "Па-беларуску", пачалі крымінальную справу, паведамляюць праваабаронцы. Яго перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Як распавядала Еўрарадыё, маладога чалавека затрымалі на пачатку лютага. Паводле сілавікоў, 32-гадовы Філіпчык удзельнічаў у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". Таксама ім не спадабаўся ТГ-канал "Па-беларуску", які публікаваў беларускамоўныя жарты і мемы.Сілавікі заявілі, быццам там прасоўваліся "лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.