На АЭС "Фукусіма-1" — новая ўцечка радыяцыі
Уцечка адбылася з аднаго з соцень падземных рэзервуараў з вадой. Яны выкарыстоўваюцца для ахаладжэння рэактараў.
Кіраўнікі кампаніяй сцвярджаюць, што ўцечка невялікая, інфармуе ВВС. На гэтым тыдні яны прызналі, што грунтовыя воды ў АЭС заражаныя, і выказалі здагадку, што радыеактыўнае рэчыва прасачылася ў глебу з рэзервуараў. Раней кампанія адмаўляла такую магчымасць.
У сакавіку 2011 года "Фукусіма-1" атрымала сур'ёзныя пашкоджанні ў выніку землятрусу і цунамі.
Фота — caas.by