На БелАЭС правялі першую перагрузку адпрацаванага ядзернага паліва
На Беларускай АЭС завершаны планава-папераджальны рамонт першага энергаблока, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.
Там праведзены рамонт асноўнага абсталявання рэактара, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў.
Мінэнерга паведамляе, што адбылася першая перагрузка адпрацаванага ядзернага паліва: замененыя 48 з 163 цеплавыдзяляльных зборак з ядзерным палівам.
Спецыялісты правялі дыягностыку каля трох тысяч тэхналагічных сістэм і адзінак абсталявання.
Планава-папераджальны рамонт праводзіцца на атамных станцыях штогод, каб забеспячыць стабільны працоўны стан абсталявання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.