На беларуса завялі справу за сумны смайл у “Аднакласніках”

На беларуса завялі справу за сумны смайл у “Аднакласніках”

На грамадскага актывіста Андрэя Юркова з Дрыбіна завялі справу за сумны смайл у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”. Яшчэ ў верасні мужчына паставіў дызлайк “Сумую” пад матэрыялам, дзе было сказана, што пад нацысцкім сцягам загінула 35 мільёнаў савецкіх грамадзян.

Цяпер Юркова абвінавачваюць у распаўсюдзе матэрыялаў, якія дзяржава прызнала экстрэмісцкімі. Грамадскаму актывісту пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь.

“Жартую, што парламенцкія выбары амаль месяц як скончыліся, а для мяне яшчэ працягваюцца, — расказвае Еўрарадыё Юркоў. — Выбары былі 17 лістапада, а літаральна праз два дні мяне выклікалі ў міліцыю. Нібыта я размясціў на сваёй старонцы забароненую экстрэмісцкую сімволіку. 

У стужцы быў матэрыял, дзе размешчаны нацысцкі і савецкі сцягі, пад першым загінулі 35 мільёнаў савецкіх грамадзян, а пад другім 60 мільёнаў грамадзян СССР. Я паставіў смайл “Сумна”, бо людзі ж загінулі”.

Суд над актывістам мусіў адбыцца 13 снежня. Але, прыйшоўшы туды напярэдадні, Юркоў даведаўся, што матэрыялы справы адправілі ў міліцыю на дапрацоўку.

Актывіст нават не памятае, у якой менавіта суполцы “Аднакласнікаў” паставіў дызлайк. Справу супраць сябе ён лічыць палітычна матываванай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі