На беларуска-ўкраінскай мяжы два алені бадаліся праз калючы дрот (вясёлае відэа)

На беларуска-ўкраінскай мяжы два алені бадаліся праз калючы дрот (вясёлае відэа)

На беларуска-ўкраінскай мяжы здарыўся незвычайны інцыдэнт: двое самцоў казулі пабіліся праз калючы дрот на агароджы. Здарэнне зафіксавала камера відэаназірання, усталяваная беларускімі памежнікамі.

Як вынікае з відэа, апублікаванага прэс-службай Дзяржаўнага памежнага камітэта, спачатку да плота падышоў украінскі алень, а пазней на яго покліч прыскакаў сапернік з беларускага боку. Жывёлы знаходзіліся на тэрыторыі дзвюх розных дзяржаў і апантана бадаліся праз калючы дрот.

Невядома, чым бы скончылася гэтае высвятленне адносінаў, калі б з беларускага боку не прыйшоў воўк. З яго з’яўленнем бойка спынілася і алені кінуліся наўцёкі.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі