На Беласточчыне адбылося ўшанаванне памяці герояў Паўстання 1863 гадоў

Удзельнікі маршу Каліноўскага на Беласточчыне / Радыё Свабода
1 лютага 2025 года на Беласточчыне прайшоў Марш Каліноўскага, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанавання герояў Паўстання 1863-64 гадоў, піша "Радыё Свабода". Ініцыятары маршу — арганізацыя "Рух", а партнёрамі сталі Беларуская дыяспара Беластоку, клуб гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863", Беластоцкая Харугва і “Беларускі дом”. Марш пачаўся ў мястэчку Гарадок, дзе ў мінулым праходзіў фестываль “Басовішча”, а цяпер “Тутака”, і працягнуўся пешым шляхам да вёскі Страшава.

Падчас маршу ўдзельнікі ўшанавалі памяць вядомага беларускага пісьменніка і партызанскага кіраўніка Аляксея Карпюка, а таксама Міколы Дзямідава — беларускага вайсковага дзеяча, сваяка Кастуся Каліноўскага. У Страшаве каля капліцы былі ўскладзеныя выявы гэтых гістарычных асоб і зьнічкі. Затым марш працягнуўся аўтапрабегам да вёскі Мастаўляны, дзе нарадзіўся нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. Агульная адлегласць маршруту склала 26 кіламетраў, што адпавядае колькасці гадоў, якія ён пражыў.
У Мастаўлянах прайшла ўрачыстая частка мерапрыемства, дзе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка Каліноўскаму. Раду прысутных віталі прадстаўнікі клуба “Invictus 1863”, якія апранулі паўстанцкія мундуры. У праграме было чытанне верша Кацярыны Ваданосавай, прысвечанага паўстанню, а таксама выступ Аляксея Трубкіна, які распавёў гісторыю ўсталявання помніка і папярэдніх ушанаванняў памяці герояў Паўстання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.