На бліжэйшыя дні ў Мінску забраніравана 96% нумароў у гатэлях
У нашу краіну на травеньскія святы прыязджаюць шматлікія расійскія турысты.
На 1-3 траўня ў Мінску забраніравана 96% нумароў у гатэлях. Пра гэта сведчаць дадзеныя партала Booking.com. Звязана гэта з прыездам у нашу краіну шматлікіх расійскіх турыстаў. У Расіі выхадныя дні працягнуцца ад 1 да 4 траўня. Ужо сёння ў Мінску нямала расіян, яны мяняюць у абменніках валюту і спрабуюць разабрацца ў беларускіх грошах.
Фота: БЕЛТА, ria.ru