На Браслаўшчыне заробак выплацілі... кілбасой

"2 траўня быў дзень заробку, але мясцовыя ўлады і кіраўніцтва гаспадаркі вырашылі, што на вёсцы грошы не патрэбныя, — піша мужчына. — Таму наяўнымі выплацілі толькі 30%. Астатнюю частку прапанавалі забіраць прадукцыяй Глыбоцкага мясакамбіната (кілбасы) альбо закупляцца ў мясцовай краме... Адзначу, што людзі трымаюць сваю гаспадарку, і тая прадукцыя мясакамбіната нікому не трэба".


Дырэктарка "Мяжанаў" Вольга Балочка кажа, што такая сітуацыя "па ўсёй вобласці". Паводле яе слоў, іншыя працаўнікі разумеюць цяжкую сітуацыю і не скардзяцца.


Адзначым, што "Мяжаны" спецыялізуюцца на развядзенні племянных трусоў. Пазіцыянуецца як адзінае сельскагаспадарчае дзяржаўнае прадпрыемства такой скіраванасці. Там утрымліваецца каля 3 тысяч асобінаў 14 еўрапейскіх парод. Закуплялі ж трусак у Латвіі, Нарвегіі, Славакіі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі