На Брэстчыне сёлета дазволілі забіць 1200 баброў
Гэта ў два разы болей, чым летась.
Ад пачатку верасня ў Беларусі пачаўся сезон палявання на рачнога бабра. Як піша газета “Вечерний Брест”, па ацэнцы спецыялістаў папуляцыя гэтага грызуна амаль утрая перавышае аптымальную. Таму сёлета ў Брэсцкай вобласці паляўнічым дазволілі здабыць 1200 звяркоў. Прычым рабіць гэта можна рознымі спосабамі: з дапамогаю стрэльбы, сабак, з падыходу і з засады, з дапамогай пастак, капканаў, сачкоў. Адзінае абмежаванне — паляванне дазволена толькі ў светлы час сутак.
Перанаселенасць Брэстчыны бабрамі прыводзіць нават да трагічных выпадкаў. Як распавядала Еўрарадыё, у красавіку бабёр загрыз насмерць жыхара Брэста.
Фота — re-actor.net