На будоўлі ў Мінску, сцяна да сцяны з ужо заселеным домам, абрынуліся перакрыцці

На будоўлі ў Мінску, сцяна да сцяны з ужо заселеным домам, абрынуліся перакрыцці

У Мінску на будоўлі шматпавярховіка па праспекце Дзяржынскага, 19 абрынуліся перакрыцці верхніх паверхаў. Здарэнне адбылося ў жылым комплексе “Гранд Хаус”. Часткова ён ужо дабудаваны і заселены. На ўзроўні 18-га паверха навабуда, дзе адбылося абрушэнне, у кватэрах абжытай часткі дома гарыць святло.

 “Я была ў краме на першым паверсе той часткі дома, якую ўжо дабудавалі. Раптам пачуўся страшэнны грукат, — распавядае Еўрарадыё Марыя, відавочца падзеяў. — Было настолькі гучна, што ўсе спужаліся. Літаральна праз хвілінаў пяць — зноў страшны грукат. Быццам бы нешта ўпала з вышыні. Страшна было на вуліцу выходзіць. Я баялася, што нечым прыціснула маю машыну”.

Фота з месца падзеяў публікуе TUT.by.

На будоўлі ў Мінску, сцяна да сцяны з ужо заселеным домам, абрынуліся перакрыцці
TUT.by
На будоўлі ў Мінску, сцяна да сцяны з ужо заселеным домам, абрынуліся перакрыцці
TUT.by

У прэс-службе МНС паведамілі, што на месца здарэння выязджалі выратавальнікі: “Абвальванне міжпавярховых перакрыццяў на новабудоўлі шматпавярховага дома ў горадзе Мінску па праспекце Дзяржынскага, 19. Пашкоджаныя два легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма”.

На будоўлі ў Мінску, сцяна да сцяны з ужо заселеным домам, абрынуліся перакрыцці
Секцыя ЖК, дзе адбылося абрушэнне, стаіць уздоўж вуліцы Шчорса / "Яндэкс.Карты"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі