На Данбасе знікла найноўшая расійская ўстаноўка сакрэтнай сувязі

Каля горада Равенькі Луганскай вобласці знікла найноўшая расійская ўстаноўка сакрэтнай сувязі ("Аб'ект Вега"). Першым пра гэта паведаміў украінскі блогер Алег Ярчук, які рэгулярна змяшчае на сваёй старонцы ў інтэрнэце перахопы данясенняў расійскіх падраздзяленняў. Ён сцвярджае, што 24 лютага расійскія групы з в/ч 35690, якая адносіцца да Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ Расіі, праводзілі каля Равянькоў пошук ўстаноўкі. Яны паведамілі камандаванню, што ў раёне пошукаў дзейнічаюць "дыверсійна-разведвальныя групы невядомага паходжання". У баю з адной з іх расійскі спецназ страціў траіх чалавек забітымі.

Ярчук адзначае, што "Аб'ект Вега" — гэта мабільная ўстаноўка закрытых шыфравальных каналаў сувязі ва ўмовах актыўнага радыёэлектроннага супрацьдзеяння. Знешне яна выглядае як кунг на шасі КАМАЗа і ў агульнай калоне аўтатэхнікі яе можна адрозніць па паўсферычнай антэне. Адзначаецца, што ўстаноўка яшчэ не паступіла на ўзбраенне расійскай арміі. На Данбасе яна апынулася тыдзень таму для тэставання ў баявых умовах.

Спецназ ФСБ, нібыта, знайшоў труп аператара "Аб'екта Вега". Пошук устаноўкі ўскладняе той факт, што невядомыя дыверсанты здолелі адключыць сістэму радарнага пазіцыявання, адзначае сайт crime.in.ua.

Раніцай 25 лютага Алег Ярчук паведаміў, што ў раёне Равянькоў працягваюцца пошукі сакрэтнай устаноўкі. Да іх падключылі спецназ з Уладзікаўказа. Аднак ён трапіў на міннае поле, страціў дваіх байцоў забітымі, адзін быў паранены.

У Дэбальцаве застаюцца 25 украінскіх байцоў, якія не здаліся (відэа)

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі