На Дні беларускага пісьменства рэкламавалі "кнігу" Лявона Вольскага (фота)
На сёлетнім Дні беларускага пісьменства сёлета рэкламавалі творчасць вядомага рок-музыкі Лявона Вольскага. У стосе стылізаваных "кніг" беларускіх класікаў знайшлася і "кніга" Вольскага. Размяшчаецца яна паміж "кнігамі" Максіма Багдановіча і Адама Міцкевіча.
Што цікава, усе муляжы кніг беларускіх пісьменнікаў падпісаныя па-руску.
Лявон Вольскі вядомы найперш як рок-музыка, але ў яго творчым даробку ёсць і дзве кнігі паэзіі — "Калідор" (1993) і "Фотаальбом" (2000). Праўда, карыстальнікі Фэйсбуку мяркуюць, што яго паблыталі з дзедам — Віталём Вольскім, вядомым празаікам і драматургам.
Дзень беларускага пісьменства сёлета святкаваўся 1-2 верасня ў Іванаве Брэсцкай вобласці.