На “Еўра-2016” Іспанія разграміла Турцыю — 3:0

На “Еўра-2016” Іспанія разграміла Турцыю — 3:0

Зборная Іспаніі па футболе разграміла сапернікаў з Турцыі ў матчы 2-га тура групавога раўнда чэмпіянату Еўропы. Сустрэча прайшла ў французскай Ніццы 17 чэрвеня. “Чырвоная фурыя” не давала туркам ніякіх шансаў: амаль увесь першы тайм туркі абараняліся, але потым здаліся і прапусцілі два мяча запар. На 34-й хвіліне адзначыўся іспанскі форвард Альвара Марата, а на 37-й — Наліта.

У другім тайме Марата на 48-й хвіліне аформіў дубль, пасля чаго туркі ўжо не змаглі адыграцца. Вынік — 3:0.

Іспанія мае 6 ачкоў у групе D і такім чынам забяспечвае сабе выхад у плэй-оф, незалежна ад вынікаў матчу трэцяга тура.

Нагадаем, што ўчора таксама згулялі Італія і Швецыя (1:0) і Чэхія і Харватыя (2:2).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі