На Еўра-2016 Нямеччына згуляе са Славакіяй

На Еўра-2016 Нямеччына згуляе са Славакіяй

Чарговыя матчы 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе пройдуць у нядзелю, 26 чэрвеня. Першымі ў гэты дзень згуляюць Францыя і Ірландыя. Французы былі лідарамі групы А, дзе набралі 7 ачкоў (дзве перамогі і адна нічыя). Ірландцы прабіліся ў плэй-оф з трэцяга месца ў групе Е, дзе набралі 4 ачкі (адна перамога, адна нічыя, адна параза). Матч пройдзе ў французскім Ліёне, пачатак у 16.00. Наўпроставую трансляцыю гульні можна будзе паглядзець на тэлеканале Беларусь-5.

Наступны матч згуляюць Нямеччына і Славакія. Лідар групы С, зборная Нямеччыны набрала ў групавым этапе 7 ачкоў (два выйгрышы, адна нічыя). Славакія прайшла ў 1/8 фіналу з трэцяга месца ў групе В з чатырма ачкамі (адна перамога, адна нічыя, адна параза). Матч пройдзе ў Вільнёў-д’Аск, пачатак у 19.00. Наўпроставую трансляцыю пакажуць на тэлеканале Беларусь-5.

Трэці сённяшні матч на Еўра-2016 правядуць Венгрыя і Бельгія. Венгрыя была лідарам групы F з 5 ачкамі (адна перамога, дзве нічыі), Бельгія займала другое месца ў групе Е з шасцю ачкамі (дзве перамогі, адна параза). Матч адбудзецца ў Тулузе, пачатак у 22.00. Наўпроставую трансляцыю пакажуць на тэлеканале Беларусь-1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі