На Глыбоччыне ў адсутнасць гаспадара дом заняў бусел (фотафакт)
Ён пабудаваў гняздо на коміне хаты.
Гэты выпадак адбыўся ў вёсцы Парэчча. Гаспадар дома пастаянна ў ім не пражывае. У свой чарговы прыезд ён заўважыў, што на коміне яго хаты пасяліўся бусел.
Па словах гаспадара, бурыць гняздо ён не збіраецца, пакуль буслы не выкармяць сваіх птушанят. А ў наступны год буслу будзе прапанаваны “альтэрнатыўны” варыянт — буслянка побач, на дрэве.