На "Гомельтранснафта Дружба" затрымалі чатырох працаўнікоў
Беларусаў усяляк спрабуюць адвучыць ад "экстрэмісцкіх" інфармацыйных рэсурсаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На "Гомельтранснафта Дружба" затрымалі чатырох працаўнікоў, піша @flagshtok. Адбылося гэта ў сераду. Мяркуецца, што затрыманыя з працоўных камп'ютараў заходзілі на інтэрнэт-рэсурсы, якія ў Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі". Пра гэта стала вядома, і на прадпрыемства прыехалі сілавікі.
Затрыманні ў Беларусі не спыняюцца, яны адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. Затрымліваюць і беларусаў, якія вяртаюцца з-за мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.