На Гульнях СНД затрымалі дзяўчыну з "Пагоняй"

Святлана Крывіцкая / Светлана Кривицкая / фота з яе старонкі "Вконтакте"

Святлана Крывіцкая / фота з яе старонкі "Вконтакте"

У Мінску на Гульнях СНД затрымалі дзяўчыну, паведамляюць праваабаронцы.

Яна хацела прайсці праз стадыён "Дынама", дзе праходзілі спаборніцтвы. Міліцыянты знайшлі ў яе на пропуску налепку з "Пагоняй" і затрымалі. Потым у тэлефоне дзяўчыны знайшлі фота з пратэстаў.

Сілавікі знялі з ёй відэаролік. У ім дзяўчына кажа, што распаўсюджвала "экстрэмісцкія" матэрыялы і дасылала інфармацыю ў чат-бот NEXTA.

"Медыязона" высветліла, што дзяўчыну завуць Святлана Крывіцкая.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі