На кіеўскім Майдане Незалежнасці гараць намёты

Пажарныя, што дзяжураць на Майдане, пачалі тушэнне ўзгарання. Пакуль невядома, хто і навошта падпаліў гэтыя намёты. Людзі, якія знаходзяцца на плошчы, спрабуюць прыбраць шыны — іх вельмі шмат паміж намётамі, перадае УНІАН.

Як раней інфармавала ТСН, напярэдадні ў пятніцу актывісты Майдану, якія дагэтуль застаюцца на галоўнай плошчы ўкраінскай сталіцы, пагадзіліся вызваліць праезную частку. Аднак яны не збіраліся сыходзіць увогуле і прыбіраць намёты. На сёння ж быў прызначаны суботнік, у часе якога мелі прыбраць барыкады і навесці парадак на Хрэшчаціку.

Фота: Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі