На матчы Францыя — Швейцарыя парвалі пяць маек і адзін мяч (фота)

На матчы Францыя — Швейцарыя парвалі пяць маек і адзін мяч (фота)

Рэкорднай колькасцю парваных маек вылучыўся матч групавога этапа чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Францыі і Швейцарыі. Цягам гульні ажно чатыры футбалісты выглядалі так, быццам іх спартовую форму падралі дзікія звяры. Паўабаронца зборнай Швейцарыі Граніт Джаку мяняў майку ажно два разы за матч.

Апроч таго, гульцы парвалі футбольны мяч.

На ўсіх майках быў выразна бачны лагатып вядомай фірмы “Пума” — вытворцы спартовай вопраткі, якая мае добрую рэпутацыю, дзякуючы высокай якасці сваёй прадукцыі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі