На месцы затрымання Лявона Вольскага моладзь спявала "Тры чарапахі" (відэа)
Увечары 25 сакавіка ў цэнтры Мінска затрымалі музыкаў Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Змітра Вайцюшкевіча і Паўла Аракеляна. Яны анансавалі вулічны канцэрт на скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская. Міліцыя папярэдзіла іх, што канцэрт будзе лічыцца "несанкцыянаваным мерапрыемствам", а пасля музыкаў і некалькіх чалавек, якія былі з імі, пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў пастарунак "для высвятлення асобаў".
На вулічны канцэрт сабралася моладзь, якая яшчэ нейкі час не разыходзілася, спявала песні, а сярод іх славутыя "Тры чарапахі".
25 сакавіка — Дзень Волі. Улады чакалі правядзення несанкцыянаваных акцый, таму з раніцы дзяжурылі аўтазакі і праваахоўнікі ў цывільным.
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё